Беларуская нацыянальная страва

Беларуская нацыянальная страва
1 звезда2 звезды3 звезды4 звезды5 звезд
Загрузка...

Беларуская нацыянальная страва

Бульбяная кішка з’явілася ў нацыянальнай кухні ў ХІХ стагоддзі з распаўсюджаннем бульбы, якую ў Беларусі называюць «другім хлебам». Прататыпам кішкі з бульбы была яшчэ больш старадаўняя страва – каўбаса з крыві і грэчневай крупы ў свіной кішцы (кішка, крывяная кішка). Дарэчы, паводле легенды, прозвішча ўплывовага магнацкага роду Кішак паходзіла ад таго, што заснавальнік дынастыі вельмі любіў такую каўбасу. Ёсць таксама рэцэпты кішкі без крыві, з варанай свінінай.

Каўбаса з цёртай бульбы і свініны (сала і/або мяса) палюбілася беларусам як вельмі смачная, даступная і сытная страва.

Для прыгатавання 4 порцый:

200 г свініны
1 буйная цыбуліна
50 см свіной кішкі
1,6 кг бульбы
50 г мукі
соль і перац па смаку
50 г расліннага алею
Для соуса:

100 г смятаны
1 невялікі зубчык часныку
2 галінкі зялёнага кропу
Бульбу і цыбулю нацерці на тарцы, мяса нарэзаць сярэднім кубікам. Інгрэдыенты змяшаць, дадаўшы муку, соль і перац.

Кішка фармуецца даволі хутка і проста. Пры запаўненні трэба сачыць, каб каўбаса атрымлівалася раўнамернай па таўшчыні – без пустот. Каўбасу выкласці на змазаную алеем патэльню і запекчы ў духоўцы да гатоўнасці пры t 160 ºС – ад 30 мінут да гадзіны ў залежнасці ад аб’ёму стравы.

Для прыгатавання соусу ў смятану дадаць часнык, здробнены кроп, круху солі і цукру.

Гатовую бульбяную каўбасу нарэзаць, выкласці на талерку, упрыгожыць памідорамі і зелянінай. Асобна падаць соус.

  Categories:
написать комментарий

0 комментариев

Нет комментариев!

Нет комментариев - добавьте комментарий.

Добавить комментарий

Your data will be safe! Your e-mail address will not be published. Also other data will not be shared with third person.
All fields are required.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.